Начальнік упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Міністэрства юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі запрасіў кіраўніка стваранага Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча на размову з намеснікам міністра юстыцыі ў аўторак 22 красавіка а 17-ай гадзіне.
Больш месяца прайшло са дня падачы заявы аб рэгістрацыі ПАГА “Рух “За Свабоду”, аднак адказу з міністэрства юстыцыі дагэтуль няма.