Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка падпісаў указ № 84 «Аб пытаннях эмісіі і абарачэння акцый з выкарыстаннем замежных дэпазітарных распісак» і ўказ № 85 «Аб падаткаабкладанні асобных даходаў».

Дакументы падпісаны ў адпаведнасці з рашэннямі, прынятымі 29 лютага 2016 года на дакладзе ў кіраўніка дзяржавы аб праектах указаў па развіцці фінансавага рынку Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, указам № 84 прадастаўляецца права адкрытым акцыянерным таварыствам на падставе дагавора перадаваць свае акцыі замежным арганізацыям, якія ў сваю чаргу на гэтыя акцыі выпускаюць замежныя дэпазітарныя распіскі і размяшчаюць (прадаюць) іх на міжнародным рынку замест акцый.

«Рэалізацыя ўказа будзе садзейнічаць правядзенню канструктыўных перамоваў і пачатку канкрэтнай працы па выкарыстанні ў бягучых умовах новых нестандартных інструментаў прыцягнення ў краіну замежнага капіталу з міжнародных фінансавых рынкаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Указам № 85 прадугледжваецца прадоўжыць рэжым прымянення падатковых ільгот у дачыненнi да даходаў ад аперацый з аблігацыямі юрыдычных асоб да 31 снежня 2017 года. Дакумент накіраваны на стварэнне спрыяльных умоў для выкарыстання арганізацыямі Беларусі дадатковых спосабаў прыцягнення фінансавых рэсурсаў у рэальны сектар эканомікі і банкаўскую сферу.

29 лютага падчас даклада аб праектах указаў па развіцці фінансавага рынку краіны Лукашэнка сярод іншага было паведамлена аб праекце ўказа аб выпуску і абарачэнні акцый з выкарыстаннем замежных дэпазітарных распісак. Праектам дакумента агаворвалася права прадпрыемстваў выпускаць праз замежныя дэпазітарныя распіскі да 25% акцый.

Дэпазітарнай распіска — гэта другасная каштоўная папера, якая свабодна абарачаецца на фондавым рынку, выпушчаная ў форме сертыфіката аўтарытэтным дэпазітарным банкам сусветнага значэння на акцыі замежнага эмітэнта, якая сведчыць аб валоданні вызначанай колькасцю акцый замежнай кампаніі, дэпанаваных у краіне знаходжання гэтай кампаніі, кругаабарот якіх ажыццяўляецца ў іншай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?