Вядомая ў Гандурасе абаронца правоў карэннага насельніцтва Берта Касэрэс была забітая невядомымі ва ўласным доме, паведаміў прадстаўнік Гандураскага камітэта абароны правоў чалавека.

Паводле яго слоў, двое невядомых увайшлі ў яе дом і адкрылі агонь. Маці Берты Касэрэс заявіла, што яе дачка была забітая з-за сваіх перакананняў.

Раней, як адзначаецца, праваабаронца звярталася ў паліцыю ў сувязі з пагрозамі ў яе адрас.

У 2015 годзе прадстаўніца гандураскага народа ленка Берта Касэрэс была ўзнагароджаная прэміяй Goldman Prize, якая ўручаецца за дасягненні ў галіне абароны навакольнага асяроддзя.

Журы тады адзначыла, што менавіта дзякуючы шматгадовым намаганням Касэрэс было прыпынена будаўніцтва дамбы для ГЭС, у выніку якога былі б затопленыя вялікія тэрыторыі і перапыненыя пастаўкі вады, ежы і медыкаментаў сотням прадстаўнікоў народа ленка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?