Звыш 70 вядомых прадстаўнікоў Рэспубліканскай партыі ЗША, якія займалі ў розныя гады ключавыя абаронныя і знешнепалітычныя пасады ў краіне, падпісалі і апублікавалі адкрыты ліст, у якім выступілі супраць удзельніка цяперашняй прэзідэнцкай гонкі Дональда Трампа.

AP

AP

Рэспубліканцы заяўляюць, што ў выпадку абрання мільярдэра кіраўніком Белага дома яго ініцыятывы падарвуць нацыянальную бяспеку ЗША.

«Заявы Трампа дазваляюць нам прыйсці да высновы, што, стаўшы прэзідэнтам, ён выкарыстае свае паўнамоцтвы, каб звярнуцца да дзеянняў, якія зробяць Амерыку менш бяспечнай (краінай) і аслабяць нашы пазіцыі ў свеце», - гаворыцца ў лісце.

Аўтары, у прыватнасці, раскрытыкавалі погляды Трампа на пытанні міграцыі, уключаючы намер пабудаваць сцяну на мяжы з Мексікай, а таксама яго антымусульманскую рыторыку, якая «падрывае барацьбу з радыкальным ісламізмам» і «прымушае ісламскіх партнёраў адвярнуцца» ад ЗША.

Назваўшы Трампа «цалкам непрыдатным» для выканання абавязкаў прэзідэнта краіны, падпісанты запэўнілі, што будуць прадпрымаць «энергічныя высілкі» з тым, каб мільярдэр не змог атрымаць перамогу на выбарах.

Ліст падпісалі, у прыватнасці, экс-прэзідэнт Сусветнага банка і былы намеснік дзяржсакратара ЗША Роберт Зелік, экс-міністр нацыянальнай бяспекі ЗША Майкл Чэртоф, а таксама Доў Закхейм, які працаваў намеснікам кіраўніка Пентагона падчас прэзідэнцтва Джорджа Буша-малодшага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?