Мянчук Васіль Хадзькоў, калі казаць афіцыйнымі тэрмінамі, зьяўляецца ўласьнікам 3/5 доляў домаўладаньня па праспэкце Дзяржынскага, 26 . А прасьцей, Васіль Хадзькоў з 1970 года жыве ў вялікім прыватным доме ў цэнтры гораду. Апошні год жыльлё ён падзяляе з былой жонкай і яе 19‑гадовым сынам.

Згодна з горадабудаўнічым рашэньнем уладаў, пад праспэктам пройдзе лінія мэтро й хаты, якія замінаюць будаўнцтву, мусяць ісьці пад знос. Спадара Хадзькова высяляюць у двухпакаёвую кватэру разам з былой жонкай і яе сынам — зь людзьмі, якія фармальна ня маюць да яго ніякага дачыненьня.

Васіль Хадзькоў зьвярнуўся ў суд. Аднак скарга яго не была задаволена.

Згодна з законам, у выпадку адсяленьня домаўладальнік мае права патрабаваць ад дзяржавы кватэру, якая будзе адпавядаць кошту страчанага дому і яго патрабаваньням жыльлёвых умоў, пераносу свайго дому на іншае месца, будаўніцтва новага дому, або грашовай кампэнсацыі. Аднак на практыцы выбару ўласьнікам не пакідаюць.

Паводле юрысткі Тамары Сяргей, улады абыходзяцца зь імі ня як з уласьнікамі, а як з сацыяльна неабароненымі і малазабясьпечанымі людзьмі, якім неабходнае жыллё.

Паводле: Натальля Якавенка, Радыё Рацыя

Глядзі яшчэ:
Грушаўскія хаты сталі мэтрабуду ўпоперак горла
Менск застанецца бяз хат

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0