Пра гэта ён заявіў учора, прымаючы кадравыя рашэнні.

«Час, вядома, у нас няпросты, — канстатаваў ён. — Ну, што рабіць, час выбраў нас. Таму нам давядзецца ў гэты час жыць і справай займацца, выдаваць вынік».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэтых вельмі складаных умовах трэба паспяхова правесці ўсе веснавыя палявыя работы. «Перабольшваць праблему не раю вам. Проста трэба ўсюды мець сістэму і навесці парадак. Парадак павінен быць ва ўсім! Не трэба залішне заціскаць людзей, няхай працуюць, паказваюць сябе. Але тэхналагічную дысцыпліну ніхто не адмяняў. І гэта жалезна павінна быць, уся ваша работа павінна быць падпарадкавана гэтаму, і ўсе павінны круціцца вакол гэтых тэхналогій», - сказаў ён.

«Я не разумею, чаго не хапае? Угнаенні ёсць, насенне ёсць, - дадаў ён. - Усё ёсць. Тэхнікі, ужо вёска кажа, не трэба больш. Але патрэбны парадак».

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу прадпрыемствам вырабіць у неабходным для вёскі аб'ёме ўгнаенні, каб не вывозіць валюту з краіны, закупляючы за межамі Беларусі тое, што можна вырабіць самім.

«Інакш кажучы, трэба заняцца вырашэннем элементарных пытанняў. Вырашыўшы іх, вы знойдзеце тыя 25 працэнтаў сабекошту, аб якіх я гаварыў. А ў сельскай гаспадарцы, я вам скажу, гэта не 25 працэнтаў сабекошту, мы там вялікія грошы можам знайсці», - лічыць кіраўнік дзяржавы.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?