«У мэтах прадухілення нелегальнага ўвозу трапіўшай пад спецыяльныя эканамічныя меры расліннай прадукцыі з Турцыі і Еўропы расійскае ведамства праводзіць работу па пацвярджэнні сапраўднасці фітасанітарных дакументаў», - паведамляе Рассельгаснагляд.

У чацвер расійскае ведамства правяло перамовы з міністэрствамі Індыі і Камеруна. У ходзе перамоваў Рассельгаснагляд запытаў у камерунскага боку максімальна поўную інфармацыю аб вырошчванай, экспартаванай і рээкспартаванай плодаагародніннай прадукцыі, а таксама лагістычных схемах і колькасці фітасанітарных сертыфікатаў.

Таксама Рассельгаснагляд выказаў зацікаўленасць у больш хуткім атрыманні звестак пра аб'ёмы расліннай прадукцыі, лагістычныя шляхі і колькасць фітасанітарных сертыфікатаў ад індыйскага боку.

Камерунскі бок пацвердзіў факт экспарту і рээкспарту прадукцыі і паведаміў, што ў бліжэйшы час уся запытаная інфармацыя будзе накіравана расійскаму ведамству. У сваю чаргу індыйскі бок паведаміў, што запытаныя звесткі будуць накіраваныя ў Рассельгаснагляд ў бліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?