Брытанскія навукоўцы сцвярджаюць, што знайшлі спосаб прымусіць імунную сістэму чалавека эфектыўна змагацца з ракавымі пухлінамі.
Хоць новая тэрапія яшчэ не была апрабаваная клінічна, і метад лячэння на практыцы можа апынуцца вельмі дарагім, даследчыкі называюць адкрыццё адным з самых перспектыўных у галіне барацьбы з ракам за апошні час.
Сутнасць новай тэрапіі — у даследаванні кожнай індывідуальнай пухліны і ідэнтыфікацыі тых яе частак, на якія можна «нацэліць» імунную сістэму арганізма.
Спробы гэта зрабіць прадпрымаліся і раней, аднак да гэтага часу навукоўцам не ўдавалася ідэнтыфікаваць ў разнастайнай генетычнай структуры рака «слабыя» ўчасткі. Цяпер яны, магчыма, знойдзеныя.
Як кажуць дактары, новая тэрапія даводзіць ідэю індывідуальнага лячэння да дасканаласці.
«Для кожнага пацыента па сутнасці будзе распрацоўвацца унікальны метад лячэння», — заявіў прафесар Чарльз Суонтан з інстытута раку універсітэцкага каледжа.