Навукоўцы з каледжа Каралевы Марыі Лонданскага ўніверсітэта змаглі высветліць асобу графіціста Бэнксі. Ім аказаўся выпускнік публічнай школы ў Брысталі Робін Канінгам. Даследаванне аўтараў апублікавана ў Journal of Spatial Science, коратка пра яго паведамляе выданне The Independent.

У сваёй працы навукоўцы выкарыстоўвалі геаграфічнае прафіляванне, якое дазваляе вылічыць асобу чалавека па месцах, якія ён найбольш часта наведвае. Спецыялісты прааналізавалі каля 140 месцаў на вуліцах Лондана і Брысталя, дзе можна было заўважыць прысутнасць работ мастака.

Высветлілася, што гэтыя месцы супадаюць з барамі, футбольнымі палямі і хатнімі адрасамі, дзе часта прысутнічаў Канінгам. Тое, што ён з'яўляецца загадкавым мастаком, пачалі падазраваць яшчэ ў 2008 годзе. У прыватнасці, лічылася, што сапраўднае імя мастака — Роберт або Робін.

Многімі экспертамі Бэнксі лічыцца найбольш яркім прадстаўніком сусветнага стрыт-арту і палітычнага актывізму. Работы мастака ўяўляюць сабой графіку, падпісаную псеўданімам Бэнксі. Кошт некаторых работ мастака ацэньваецца ў мільён даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?