Улады Беларусі вядуць з РФ перамовы аб прадастаўленні часовай зніжкі на газ, піша газета «Коммерсант».

kommersant.ru

kommersant.ru

Па дадзеных крыніц выдання, бакі абмяркоўваюць два напрамкі. Гэта прынцыпы роўнадаходнасці для «Газпрома» расійскага і беларускага рынку ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, дзе павінен быць запушчаны адзіны энергарынак, і цана, па якой краіна будзе закупляць расійскі газ да канца перамоваў.

Мінск, паведаміў адзін з суразмоўцаў газеты, патрабуе, каб да ўвядзення прынцыпаў роўнадаходнасці Масква прадаставіла Мінску зніжку ў 25 даляраў на 1 тысячу кубаметраў да базавай цаны. Цяпер базай для формулы разліку з'яўляецца цана газу ў Ямала-Нянецкай АА — 2395 расійскіх рублёў за 1 тысячу кубаметраў без ПДВ (32,4 даляра па сённяшнім курсе).

З прымяненнем зніжкі, якую просіць Беларусь, базавая цана складзе 6,5 даляра на 1 тысячу кубаметраў, што амаль у тры разы ніжэй за сярэдні сабекошт здабычы ў РФ.

У сваю чаргу, іншая крыніца «Коммерсанта», кажа, што гаворка ідзе пра зніжку ў 25 даляраў да канчатковай цаны на газ. Зараз канчатковая цана газу для Беларусі (з улікам транспарціроўкі) складае 142,4 даляра за 1 тысячу кубаметраў пры сярэднееўрапейскай цане на газ «Газпрома» ў 185 даляраў.

Мінэнерга РФ і «Газпром» ад якіх-небудзь каментароў пакуль адмовіліся. Прадстаўнік Аркадзя Дварковіча Алія Самігуліна заявіла, што «бягучая цана адпавядае заключанаму кантракту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0