фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

У суботу, 5 сакавіка, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, па ўсходзе краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Ноччу па ўсходзе Беларусі чакаецца снег, мокры снег, у асобных раёнах — наліпанне мокрага снегу. Днём месцамі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях невялікія ападкі. Месцамі па рэспубліцы туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу 0 — -6°С, днём 0 — + 6°С.

А ўжо ў нядзелю, 6 сакавіка, у Беларусь пачнуць паступаць больш цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы, якія і прынясуць нам вясну. Ноччу ў асобных раёнах яшчэ пройдуць ападкі ў выглядзе невялікага і мокрага снегу, а днём — ужо пераважна па заходняй палове ў выглядзе кароткачасовых дажджоў. Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература ноччу 0 — -6°С, па паўднёвым захадзе +1 — +4°С; днём ад +2°С па поўначы да + 11°С па поўдні краіны.

У панядзелак, 7 сакавіка, Беларусь апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, які змяшчаецца з паўднёвага захаду Еўропы і цёплых паветраных мас. У заходніх, а днём і ў цэнтральных раёнах кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература ноччу -1 — +5°С, днём +3 — +10°С, па поўдні да +12°С.

У аўторак, 8 сакавіка, умовы надвор'я будуць вызначаць вобласць паніжанага ціску і цёплая паветраная маса. Пераважна па заходняй палове дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — +6°С, максімальная днём +3 — +9°С, па поўдні +10 — +14°С.

У Мінску 8 сакавіка магчымы невялікі дождж. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 1 + 3°С, максімальная днём +7 — +9°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0