Грамадзянка Украіны Надзея Саўчанка, абвінавачаная ў датычнасці да забойства расійскіх журналістаў у Данбасе, на працягу сутак працягвае сухую галадоўку і не п'е ваду. Пра гэта распавёў адвакат Марк Фейгін.

Па словах Фейгіна, абаронцы Саўчанка ўгаворвалі яе спыніць сухую галадоўку, аднак яна адмовілася. Саўчанка плануе працягваць адмаўляцца ад прыёмы ежы і вады, пакуль яе не вернуць ва Украіну.

«Мы — адвакаты — не зможам наведваць Надзею на святах, і ўпершыню зможам убачыць яе 9 сакавіка. Калі яе не прывязуць у суд па стане здароўя, мы паедзем у СІЗА або будзем шукаць яе ў растоўскіх бальніцах», - адзначыў М.Фейгін.

Надзея Саўчанка абвясціла сухую галадоўку 3 сакавіка пасля таго, як скончыліся спрэчкі ў судзе над ёю.

Пракуратура патрабуе прысудзіць Саўчанка да 23 гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?