04.03.2016 / 13:28

11 сакавіка — прэзентацыя кнігі Марыі Роўда 1

Прастора «Кніжная шафа» (ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)). Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

11 сакавіка ў прасторы «Кніжная шафа» (ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)) празаік Марыя Роўда прадставіць сваю кнігу апавяданняў і аповесцей «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі». Спецыяльныя госці — музыка Арцём Сітнікаў і паэтка Віка Трэнас. Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Героі твораў пісьменніцы — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая краіна. З самаіроніяй, сумам і любоўю аўтарка распавядае пра сваё пакаленне і пра будучыню, якую маладзёны чакалі, але не атрымалі, і якую асэнсоўвалі ўжо ў новую эпоху.

Марыя — лінгвіст, скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ, працуе дацэнтам на кафедры гісторыі і граматыкі ангельскай мовы таго ж універсітэта. Перакладала на беларускую мову англамоўную прозу, драматургію і дзіцячыя мультфільмы. Публікуецца з 1993 года.

0
Генік / Адказаць
04.03.2016 / 14:31
Годнае чытво. У " Кнігазборы " паведамілі,што амаль увесь наклад разышоўся за 2 месяцы продажу.У выдавецтве засталося 17 асобнікаў. Раю набыць !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру