11 сакавіка ў прасторы «Кніжная шафа» (ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)празаік Марыя Роўда прадставіць сваю кнігу апавяданняў і аповесцей «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі». Спецыяльныя госці — музыка Арцём Сітнікаў і паэтка Віка Трэнас. Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Героі твораў пісьменніцы — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая краіна. З самаіроніяй, сумам і любоўю аўтарка распавядае пра сваё пакаленне і пра будучыню, якую маладзёны чакалі, але не атрымалі, і якую асэнсоўвалі ўжо ў новую эпоху.

Марыя — лінгвіст, скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ, працуе дацэнтам на кафедры гісторыі і граматыкі ангельскай мовы таго ж універсітэта. Перакладала на беларускую мову англамоўную прозу, драматургію і дзіцячыя мультфільмы. Публікуецца з 1993 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?