Суд Бодрума прыгаварыў да чатырох гадоў і двух месяцаў турмы двух сірыйцаў, якія праходзілі па справе аб гібелі сірыйскага хлопчыка Алана Курдзі і яшчэ чатырох мігрантаў.

Муфавака Алабаш і Асем Алфрхад прызнаныя вінаватымі ў кантрабандзе людзьмі. Пры гэтым з іх знялі абвінавачванне ў наўмыснай халатнасці, якая прывяла да гібелі мігрантаў.

Асуджаным пагражала да 35 гадоў турэмнага зняволення. Абодва яны адмаўляюць сваю віну.

AP

AP

Фатаграфіі з трохгадовым Аланам Курдзи, які ляжыць на беразе грэцкай выспы Кос, сталі сімвалам міграцыйнага крызісу 2015 года. Пяцігадовы брат хлопчыка Галіб і яго маці Рэхаб таксама патанулі пры спробе трапіць у Грэцыю. Бацька сям'і выжыў, цяпер ён жыве ў Іраку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?