Легендарная рок-прэмія вернецца да гледачоў пасля перапынку ў чатыры гады.

Гэтую навіну «Народнай Волі» паведамілі заснавальнік прэміі Юрый Цыбін, а таксама прадзюсар і рэжысёр Сяргей Ісакаў.
Па іх словах прэмію чакаюць пэўныя змены: пераможцаў будуць вызначаць не столькі эксперты-музыказнаўцы, колькі масавы глядач праз інтэрнэт-галасаванне. Яно будзе праходзіць на папулярным канале youtube.com, дзе ўжо з'явіўся афіцыйны канал «Рок-Каранацыя». Месца правядзення прэміі вызначаецца.«Гэта залежыць не толькі ад нас, але спадзяемся на мінскую пляцоўку», – кажуць нашыя суразмоўцы.
Да адраджэння «Рок-каранацыі» Сяргей Ісакаў падрыхтаваў меламанам сюрпрыз: на канале ужо выкладзеныя архіўныя відэа, пачынаючы з 2000 года. «Усе архівы аблічбаваныя і апрацаваныя для паказаў па ТБ і ў інтэрнэце, – сказаў Ісакаў. – У розныя гады некаторыя відэа дэманстраваліся па тэлеканалах «Мір» і «Белсат». Але зараз мы ўпершыню апублікуем усё відэа ў поўным аб'ёме». Гледачы ўжо могуць убачыць «N.R.M» з Лявонам Вольскім і маладога Сяргея Міхалка.
-
Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav
-
«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі
-
Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары