Міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі 3 сакавіка ў эфіры тэлеканала АНТ задаўся пытаннем, чаму б не аддаць 1 млн кв.м свабодных плошчаў прадпрымальнікам.

Міністр нагадаў, што ўказ нумар 78 аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Беларусі прадугледжвае штогадовае стварэнне 50 тысяч рабочых месц. «Улада абавязана ствараць новыя рабочыя месцы. Лічба 50 тысяч апраўданая і дакладна падлічаная. У рэгіёнах у нас будуюцца прадпрыемствы, цэлыя заводы, дзе нам патрэбны будуць кадры», — сказаў Уладзімір Зіноўскі.

З іншага боку, паводле яго слоў, у Беларусі ёсць больш за 1 млн кв.м свабодных плошчаў. «Чаму гэтыя плошчы за мізэрную плату не прадаць або не аддаць для развіцця вытворчага бізнесу малым прадпрыемствам. Прадпрымальнік атрымае свае дывідэнды, дзяржава — падаткі і занятасць», — адзначыў ён.

Ствараць рабочыя месцы будуць за кошт бізнэсу, а таксама сродкаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, што выдзяляюцца на перанавучанне кадраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?