Канстытуцыйны суд Малдовы ў пятніцу, 4 сакавіка, прызнаў незаконнай працэдуру ўнясення паправак у Канстытуцыю, прынятых парламентам 15 гадоў таму, аб змене спосабу абрання прэзідэнта. У заключэнні КС, якое прынята на падставе запыту дэпутатаў ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДПМ), гаворыцца пра аднаўленне права грамадзян на ўсенароднае абранне прэзідэнта.

Кіраўнік Канстытуцыйнага суда Аляксандру Тэнасэ, фота newsmaker.md

Кіраўнік Канстытуцыйнага суда Аляксандру Тэнасэ, фота newsmaker.md

Адзін з аўтараў запыту дэпутат Валерыу Гілецкі сказаў, што пасля рашэння КС «парламент павінен прыняць арганічны закон аб непасрэдным абранні прэзідэнта, бо цяпер кіраўнік дзяржавы будзе выбірацца народам». Для прыняцця такога закона патрэбен 51 голас, удакладніў Гілецкі. Ён таксама падкрэсліў, што рашэнне КС не мае зваротнай сілы, таму яно не тычыцца абрання прэзідэнтамі Уладзіміра Вароніна і Нікалае Цімафці.

Запыт у КС з гэтай нагоды ліберал-дэмакраты адправілі ў лістападзе мінулага года. Валерыу Гілецкі тады паведаміў, што фракцыя ЛДПМ звярнулася ў КС з просьбай інтэрпрэтаваць 135 артыкул Канстытуцыі. «Прааналізаваўшы працэдуру галасавання, праведзеную 15 гадоў таму, мы высветлілі, што падчас працэдуры былі дапушчаныя парушэнні», — заявіў тады Гілецкі.

Дэпутат удакладніў, што гаворка ідзе аб праекце ўнясення паправак у Канстытуцыю, зарэгістраваным яшчэ ў 1999 годзе групай дэпутатаў парламента XIV склікання.

Ён таксама адзначыў, што рашэнне КС не будзе мець уплыву «ні дзейны парламент, ні на дзеючага прэзідэнта».

Варта заўважыць, што мандат дзеючага прэзідэнта Нікалае Цімафці заканчваецца 23 сакавіка 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?