Поўнай перамогай для беларусаў скончыліся Пятыя міжнародныя спаборніцтвы снайпераў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, якія адбыліся ў канцы лютага ў падмаскоўным горадзе Балашыха.

Галоўнай мэтай турніру, піша партал defendingrussia.ru, быў абмен досведам і праверка ўзроўню падрыхтоўкі снайперскіх пар ў стральбе на кароткіх дыстанцыях ва ўмовах, максімальна набліжаных да баявых.

Вінтоўка магла быць любой, і гэта не замінала сумленнай барацьбе, заяўлялі суддзі, бо стральба адбывалася на дыстанцыях ад 40 да 200 метраў, а на такіх адлегласцях усе вінтоўкі прыкладна аднолькава вырашаюць пастаўленыя задачы.

Спачатку снайперы зрабілі 8-кіламетровы марш-кідок да стралковага палігона. Там іх чакалі практыкаванні «Праца з засады» (рух па-пластунску і сінхронная стральба з напарнікам), «Праца з транспартнага сродку» (стральба праз шкло), «Высотка» (стральба з верхніх паверхаў і потым эвакуацыя праз акно), «Рухомая мішэнь», «Мішэні з тылу» (пісталетная стральба), «Класіка» (500 м прабежка, стральба з вінтоўкі), «Мішэні з закладнікамі» (сінхронная з напарнікам стральба на 200 м).

У турніры ўдзельнічалі 23 каманды розных падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння з РФ і Беларусі.

Па выніках усе прызавыя месцы занялі каманды МУС і КДБ Беларусі:

1 месца — Спецыяльнае падраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС РБ

2 месца — Група «А» КДБ РБ

3 месца — яшчэ адна каманда беларускага «Алмаза»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?