Пракуратура Лунінецкага раёна 3 сакавіка распачала справу па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да намесніка дырэктара «Палессеэлектрамаш».

Як паведаміў пракурор Лунінецкага раёна Аляксандр Карлюк, крымінальная справа распачатая па выніках планавай праверкі прадпрыемства, праведзенай пракуратурай ў 2016 годзе.

Высветлілася, што намеснік дырэктара ААТ «Палессеэлектрамаш» з 31 сакавіка 2011 года па 31 кастрычніка 2012 года, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, неаднаразова даваў незаконныя ўказанні падначаленым аб афармленні падробленых беставарных прыёма-здатачных накладных аб прыёмцы ліцейнага чыгуну, які фактычна не рабіўся. Усяго за гэты перыяд была прыпісаная прыёмка 558 684 кг чыгуну.

Неабгрунтаваныя выплаты заработнай платы і прэмій работнікам прадпрыемства склалі 137 738 167 рублёў. Прадпрыемству была нанесеная шкода ў асабліва буйным памеры.

Крымінальная справа накіраваная начальніку Лунінецкага раённага аддзела Следчага камітэта для арганізацыі папярэдняга следства. Прымаюцца меры, накіраваныя на кампенсацыю шкоды прадпрыемству.

Як адзначыў Карлюк, у ходзе праверкі на ААТ «Палессеэлектрамаш» выяўленыя і іншыя парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства.

У адрас назіральнага савета «Палессеэлектрамаша» пракуратура накіравала прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў і прыняцці мер да вінаватых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?