Тавар на суму 36,7 млрд рублёў арыштаваны ў мінскім гандлёвым цэнтры «Арэна Сіці» па выніках падатковай праверкі, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску.

Ценевы абарот выявіла інспекцыя МПЗ па Цэнтральным раёне сталіцы падчас пазапланавай тэматычнай аператыўнай праверкі замежнага прадпрыемства, якое ажыццяўляе рознічны гандаль (дыванамі, дывановымі пакрыццямі, прадметамі інтэр'еру) у гэтым гандлёвым аб'екце.

У прыватнасці, прадпрыемства рэалізоўвала тавары без наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё (паступленне) тавараў. Выяўленае парушэнне парадку прыёму грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў на тэрыторыі рэспублікі. Акрамя таго, ажыццяўляўся продаж на тэрыторыі краіны юрыдычнай асобай тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі, без такіх знакаў альбо з нанесенымі на іх знакамі у парушэнне ўсталяванага заканадаўствам парадку.

Праверка выявіла захоўванне і рэалізацыю прадукцыі ў колькасці больш за 1,2 тысяч адзінак без дакументаў, якія пацвярджаюць яе набыццё (паступленне), а таксама водпуск тавараў у рэалізацыю.

Па выніках праверкі таварна-матэрыяльныя каштоўнасці арыштаваныя і канфіскаваныя. Распачаты адміністрацыйны працэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?