04.03.2016 / 22:12

Экс-афіцэр батальёна «Азоў» стаў чалавекам №2 у новай паліцыі Украіны  9

Вадзім Траян, які адваяваў усё гарачае лета 2014 года ў складзе добраахвотніцкага батальёна «Азоў», стаў першым намеснікам начальніка Нацыянальнай паліцыі Украіны, паведаміў афіцыйны канал МУС Украіны на Youtube.

Восенню 2014 года, калі актыўная фаза баёў на Данбасе завяршылася, Траяна, які раней служыў афіцэрам міліцыі, прызначылі начальнікам міліцыі Кіеўскай вобласці. На гэтай пасадзе ён правёў шэраг паспяховых рэформ.

Цяпер яго дзейнасць ацаніла начальнік Нацыянальнай паліцыі Украіны грузінка Хація Дэканаідзэ — і прызначыла сваім першым намеснікам. Сама Дэканаідзэ з 2007 па 2012 год кіравала Паліцэйскай акадэміяй МУС Грузіі.

wikipedia.org

На новай пасадзе Траян будзе займацца распрацоўкай новай метадалогіі працы Крымінальнай паліцыі, разбудаваннем яе структуры, каардынацыяй працы з рэгіёнамі і стварэннем новай заканадаўчай базы для паліцыі.

Аляксандр Гелагаеў 

0
1000000% / Адказаць
04.03.2016 / 22:20
...посьпехаў на карысць Украіны!.
0
алекс / Адказаць
05.03.2016 / 09:29
Шеремет на свободе говорил что у Саакашвили хорошие шансы стать премьером. Прямо великое грузинское нашествие на Украину))))) Даже подумать не мог что на такую должность можно назначить женщину. Да ещё такую красивую. Вид у неё уставший. Чувствуется сильнейшее физическое и эмоциональное переутомление. В таком сильнейшем напряжении работать оно не мудрено. Удачи им всем!!!)))))
0
Кнехт / Адказаць
05.03.2016 / 10:52
Няхай у іх усё атрымаецца, асабліва рэформы. Слава Украіне!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру