Навіны на Гарадзенскім тэлебачаньні будуць выходзіць па-беларуску. Пра гэта паведаміў старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандар Антоненка.

Паводле А.Антоненкі, мясцовае кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі не можа прымаць самастойна рашэнне пра мову вяшчання. Гэта вырашае Мінск.

Нагадаем, што новапрызначаны дырэктар тэлерадыёкампаніі «Гродна» Мікалай Мельячэнка ў інтэрв’ю газеце «Вячэрні Гродна» заявіў аб тым, што пад яго кіраўніцтвам эфір будзе пераважна рускамоўным. Сваю пазіцыю ён патлумачыў тым, што такая сітуацыя на сённяшні дзень склалася на большасці беларускіх тэлерадыёстанцый. У сувязі з чым Рада Гродзенскай гарадской суполкі партыі БНФ прыняла рашэнне звярнуцца да кіраўніцтва Гродзенскага тэлерадыёаб’яднання і аблвыканкама з заявай аб недапушчальнасці русіфікацыі тэлебачання і радыё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?