На таргах на БВФБ 5 сакавіка (так, сёння працоўны дзень і там) даляр ЗША знізіўся на 322 рублі да 20 913 беларускіх.
Еўра патаннеў на 198 рублёў да 23 011.
Расійскі рубель умацаваўся на 0,90 да 290,95 беларускага.
Учора, 4 сакавіка, рэзка ўмацаваўся расійскі рубель на фоне росту цэнаў на нафту.
Таргі ў Маскве закрыліся наступнымі вынікамі. Біржавы курс даляра — 71,97 расійскага, еўра — 79,2.
Цана бараля Brent ледзь не ўзяла планку ў 39 даляраў — $38,89.