У бліжэйшыя суткі, 6 сакавіка, месцамі па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Пераважна будзе без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах Віцебскай вобласці прагназуецца невялікі снег, днём месцамі па захадзе краіны магчымы кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 5-10 метраў у секунду, па захадзе парывы да 14 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, па паўднёвым захадзе — да плюс 2 градусаў. Днём будзе ад нуля па поўначы да 13 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?