1970-я. Трамвай №1, кіруецца з Зялёнага Лугу. Народу як селядцоў. Я ля задніх дзвярэй, побач незнаёмка-прыгажуня. Ёй і мне па 18, студэнты, нас шчыльна-шчыльна прыціснулі адзін да другога, мы найшчаслівейшыя людзі на свеце.

На прыпынку Валгаградская уціснулася жанчына, з пралетарыяў, утрая старэйшая за нас. Мая прыгажуня крышку павярнулася, каб даць ёй на паўступні больш месца… І тут цётка як гаркне на ўвесь трамвай. «Ой-ёй-ёй!…Бл.дзюга! На нагу наступіла…!»

Мая незнаёмка ціхенька-ціхенька і культурненька ў адказ: «Ой, прабачце, я не хацела…». А цётка зноў ва ўсю моц на чысцюткай беларуска-вясковай мове: «Маўчы, курва, шчэ й агрызаецца!..»

Я заступіўся за дзяўчыну-кветку і таксама ціхенька: «Яна ж выбачылася, даруйце!»

А наша спадарожніца як грымне на-нашаму, без аніякага гарадскога акцэнту: «І шчэ і ён заступаецца за гэтую бл.дзюгу»…

Трамвайны натоўп рагоча з нас…

Чароўная незнаёмка не вытрымала такога нахабства, бруду, несправядліваці і наступным прыпынку выпырхнула з гэтага чалавечага гною.

Для мяне — назаўсёды растварылася ў часе-прасторы, але засталася ў памяці светлай-светлай аблачынкай… Але й грубая пралетарыятка з вёскі таксама заўжды поруч…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?