Паводле крыніцы агенцтва ў вайсковай сферы, гэтыя вучэнні стануць найбуйнейшымі за ўсю гісторыю ўзаемадзеяння дзвюх дзяржаў. Мэтай сумесных вучэнняў, як адзначыў суразмоўца, ёсць папярэджанне ў адрас КНДР.

У вучэннях пад назвамі Key Resolve і Foal Eagle будуць удзельнічаць больш за 300 тысяч вайскоўцаў з Паўднёвай Карэі і 15 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў.

«Мы будзем весці вучэнні, захоўваючы пры гэтым гатоўнасць да паўночнакарэйскіх правакацый. Калі Паўночная [Карэя] выступіць з правакацыяй ў наш адрас падчас вучэнняў, нашы войскі і сілы ЗША адкажуць ў дзесяцікратным памеры», — заявіў суразмоўца.

Сумесныя вучэнні ЗША і Паўднёвай Карэі пройдуць на фоне росту напружанасці ў адносінах паміж Пхеньянам і Сеулам. У студзені 2016 года КНДР абвясціла аб паспяховым выпрабаванні вадароднай бомбы, а неўзабаве — аб паспяховым запуску ракеты, якая вывела на арбіту спадарожнік Kwangmyongsong 4 («Зыркая зорка — 4»), прызначаны для назірання за Зямлёй.

Запуск ракеты раскрытыкавалі амаль усе краіны, уключаючы Расію. Рада Бяспекі ААН прыняла пакет узмоцненых санкцый у дачыненні да КНДР.

У лютым амерыканцы перакінулі з Тэхасу на Карэйскі паўвостраў тры дадатковыя зенітна-ракетныя комплексы СПА Patriot.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?