06.03.2016 / 11:45

МЗС Украіны адрэагавала на заяву Дзяржпагранкамітэта Беларусі пра новыя біяметрычныя пашпарты ўкраінцаў 13

Дэпартамент консульскай службы МЗС Украіны вечарам 5 сакавіка адрэагаваў на заяву Дзяржпагранкамітэта Беларусі аб тым, што пашпарт грамадзяніна Украіны ў выглядзе ID-карты (электроннага пашпарта) пакуль не разглядаецца як сапраўдны дакумент для перасячэння беларускай мяжы.

Фото: tsn.ua

ДКС МЗС Украіны нагадвае, што ў адносінах паміж дзвюма краінамі дзейнічае міжурадавае пагадненне аб бязвізавых паездках грамадзян ад 12 чэрвеня 2009 года. У адпаведнасці з артыкулам 1 дакумента ўкраінцы павінны мець пры сабе адзін з наступных дакументаў: пашпарт грамадзяніна Украіны, пашпарт грамадзяніна Украіны для выезду за мяжу, дыпламатычны, службовы пашпарт, праязны дакумент дзіцяці. Пагадненне прадугледжвае неабходнасць «неадкладнага інфармавання па дыпламатычных каналах аб увядзенні новых дакументаў або унясенні змяненняў у дакументы, якія выкарыстоўваюцца для мэт гэтага пагаднення, і адначасовага накіравання іх узораў».

«У сувязі з увядзеннем Украінай афармлення пашпартоў грамадзяніна Украіны ў форме пластыкавай карты беларускаму боку загадзя ў снежні 2015 года былі накіраваныя адпаведная дыпламатычная нота і ўзоры электронных пашпартоў», — падкрэсліваецца ў паведамленні ДКС МЗС Украіны ў Фэйсбуку.

Пры гэтым «перасцярог беларускага боку адносна іх выкарыстання ў рамках згаданага пагаднення ў МЗС не паступала».

ДКС паведамляе, што па ініцыятыве беларускага боку найбліжэйшым часам плануецца правядзенне кансультацый па пытаннях рэалізацыі палажэнняў міжурадавага дакумента.

Электронныя пашпарты Украіна ўвяла 1 студзеня 2016 года.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Мадам Брошкина / Адказаць
06.03.2016 / 13:10
Другими делами, белорусская сторона с декабря ТУПО СИДЕЛА и ничего не делала. Как это похоже на белорусских дипломатов. Абы чаго не вышла, каб зноуку зьехаць на валюту.
0
ортодокс / Адказаць
06.03.2016 / 14:14
Мадам..Это це эуропейськи косяк. Это они тупо сидели и ничего не делали, никого не вводили в курс дела, думая, что все кругом обязаны следить за их бесконечными выкрутасами.. Есть у цэ эуропэйцив такая странная фишка и иллюзия, что все о них только и должны думать и все такое... Мнят себя какими то пупами Земли и типо что все вокруг их должно вертеться...пространная окраина..
0
женик / Адказаць
06.03.2016 / 15:00
редакция, этот комментарий нарушает правила комментирования: ортодокс / адказаць 06.03.2016 / 14:14 http://nn.by/?c=ar&i=166289
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру