Анатоль здаўна быў засмучаны з-за таго, што гарадскія ўлады ўсё ніяк не могуць набыць на аўкцыёнах арыгінальную гравюру Мацея Цюнта з выявай горада XVI стагоддзя. У 2008 годзе гісторыка-археалагічны музей спрабаваў набыць яе на аўкцыёне ў Варшаве, але цана аказалася непад'ёмнай — каля 40 тыс. даляраў за арыгінал 1568 года. Разам з тым, у музеі ёсць некалькі экземпляраў гравюры 1575 года, але яна значна менш каштоўная — яе можна знайсці і за 300—400 еўра.

«Асабіста я таксама не змог бы купіць такую гравюру, час цяпер цяжкі. Але для горада гэта важная і каштоўная рэч, якую трэба абавязкова набываць», — кажа Анатоль.

Калі сям'я задумала зрабіць у доме рамонт, яе глава доўга думаў, як аформіць сцяну. І спыніўся акурат на гравюры. «Паколькі ў нас не шануюць гісторыю, мы самі вырашылі яе стварыць у сябе дома. Запрасілі майстра, які зрабіў за два тыдні амаль дакладную копію малюнка 1575 года».

На гербе ў цэнтры гравюры змясцілі ініцыялы гаспадара дома.

На гербе ў цэнтры гравюры змясцілі ініцыялы гаспадара дома.

Анатоль вельмі любіць гісторыю, таму ў доме імкнецца ўсё зрабіць «пад даўніну». Вось толькі дзеці яго не вельмі разумеюць. «Хочам зрабіць цалкам у старадаўнім стылі, для гэтага цяпер падбіраем матэрыялы. Час цяжкі, робім практычна ўсё сваімі рукамі. У доме будуць жыць дзеці. Дачка задаволеная такім падарункам, але пытаецца: «Навошта? З-за гэтай даўніны дом будзе больш падобны да музея». Сучаснай моладзі патрэбен крыху іншы стыль. Ну, калі ім усё ж не спадабаецца, то мы з жонкай пераедзем жыць у гэты дом».

Ёсць яшчэ адна праблема: дом, у якім на сцяне ўзнавілі гравюру, ужо 30 гадоў як ідзе пад знос. Анатоль рызыкуе ў надзеі, што будынак прастаіць яшчэ доўга. «Як-ніяк наша гісторыя павінна быць ушанавана. Моладзь пачынае гісторыю трошкі забываць. Ім не падабаецца дзесьці беларуская мова, дзесьці беларуская культура, а каб гэта ўсё развівалася, трэба гісторыю падаваць рознымі цікавымі спосабамі. Я паднёс сваім дзецям з дапамогай гравюры».

Гравюра сям'і Анатоля абышлася ў 12 мільёнаў рублёў. Калі б яны яе задумалі цяпер, то праца майстра выйшла б у два разы даражэйшай.

***

Упершыню гравюра «Vera designatio urbis in Littavia Grodnae» (Сапраўднае апісанне горада Гродна ў Літве) была выканана Маціясам Цюнтам (Matthias Zündt) у 1568 годзе па малюнку Ганса Адэльгаўзера, які той зрабіў у ліпені 1567 года, калі ў Гродна прыехалі ажно чатыры пасольствы: маскоўскае, татарскае, турэцкае і валашскае. На гравюры прадастаўлена сцэна сустрэчы літоўскага маршалка Валовіча з маскоўскім пасольствам.

На адваротным баку змешчана тэкставая інфармацыя пра горад. У 1575 годзе гравюру горада ў некалькі спрошчаным выглядзе вырабілі Франц Хагэнберг і Георг Браўн. Яны змясцілі яе ў сваім «Атласе гарадоў зямнога свету». Ёсць і пазнейшыя варыянты, яшчэ менш дакладныя і якасныя.

Гл. таксама:

Прадаецца яшчэ адна старая гравюра з Гроднам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?