У перапынку матчу Лігі чэмпіёнаў БГК—«Ск'ерн» шматлікія заўзятары звярнуліся да тэлекаментатара гульні на канале «Беларусь 5», журналіста «Прэсбола» Сяргея Новікава са скаргай на міліцэйскі надгляд.

Па словах людзей, іх даглядалі на ўваходзе ў брэсцкі спартыўны комплекс «Вікторыя» каля 50 хвілін, у выніку прыкладна трэцяя частка гледачоў спазнілася на пачатак гульні.

Сяргей Новікаў, у сваю чаргу, распавёў у эфіры пра свой выпадак, калі яго на службовым уваходзе арэны, нягледзячы на акрэдытацыю і службовае пасведчанне, даглядалі, нібыта носьбіта рэальнай пагрозы — аж да футарала для акуляраў і расчоскі ў кішэні.

Тэлекаментатар звярнуўся ў прамым эфіры да міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігара Шуневіча з заклікам разабрацца ў тым, што здарылася і выпрацаваць сумесна з арганізатарамі матчаў у Брэсце ўзаемапрымальнае рашэнне.

«Інакш, як ганьбай, тое, што здарылася назваць нельга», — рэзюмаваў Сяргей Новікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?