06.03.2016 / 14:50

Новы лаўрэат «Глінянага Вялеса» — Франц Сіўко 10

Традыцыйна ў сакавіку арганізацыйны камітэт літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» называе чарговага свайго лаўрэата — сёлета ім стаў віцебскі празаік Франц Сіўко.

Фота vkurier.by

Узнагароду пісьменніку прынёс леташні зборнік прозы «Плебейскія гульні».

«Чым адрозніваецца новая кніга? Тэматычна, можа быць трошачкі. Але там таксама тэма «каранёў», бо яна ў мяне скразная. Аповесць «Плебейскія гульні» – гэта ўжо цалкам сённяшні дзень. Гэта тыя гульні, у якія гуляюць дарослыя людзі», — патлумачыў аўтар.

«Плебейскія гульні» — вынік літаратурнай працы Франца Сіўко напрацягу апошніх пяці гадоў. У новы зборнік празаіка ўвайшлі тры аповесці: «Дзве вясны дзяцей Прыяпа», «Цымант», «Плебейскія гульні». Аповесць «Дзве вясны дзяцей Прыяпа» апублікаваная ўпершыню.

Імпрэза ўганаравання новага лаўрэата літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» адбудзецца ў маі ў Полацку. «Гліняны Вялес» – найстарэйшая літаратурная прэмія найноўшай Беларусі, заснаваная ў 1993 годзе Таварыствам Вольных Літаратараў. Сярод яе лаўрэатаў — Алесь Разанаў, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Андрэй Федарэнка, Эдуард Акулін.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Кнехт / Адказаць
06.03.2016 / 14:56
Правільнае рашэнне. Франц Сіўко - жывы геній.
0
mikola ramanau / Адказаць
06.03.2016 / 15:24
*Glinjany....*-geta Premija z *gliny*....?
0
Юрась / Адказаць
06.03.2016 / 15:52
Франц Іванавіч, віншуем! Поспеху вам, прызнання і доўгіх год!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру