Жыхары некалькіх кварталаў Ракі — самаабвешчанай сталіцы «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі — паднялі бунт супраць тэрарыстаў і вывесілі дзяржаўныя сцягі. Пра гэта паведамляе іранскае інфармацыйнае агенцтва Tasnim са спасылкай на відавочцаў.

Сцягі з'явіліся на будынках у кварталах Дзірыя, Фердас і Раміла. Акрамя таго, сцяг Сірыі быў вывешаны на мосце праз Еўфрат.

Пасля гэтага жыхары выйшлі на масавы мітынг у падтрымку сірыйскай арміі. За мітынгам пачаліся сутыкненні паміж маніфестантамі і баевікамі «Ісламскай дзяржавы». Як удакладняе агенцтва, у выніку тры кварталы былі цалкам ачышчаны ад тэрарыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?