06.03.2016 / 15:50

Тры новыя фастфуды адкрыюцца ў Мінску на выходных: піца, марозіва і фалафель 5

6—8 сакавіка ў Мінску адкрываюцца тры новыя рэстараны хуткага харчавання.

Другая піцэрыя Sbarro з дастаўкай

Мінск, вул. Раманаўская Слабада, 8. Адкрыццё 8 сакавіка

Фота: Мая Кахно, TUT.BY

Разлічана на 45 пасадачных месцаў. Sbarro вядомая, перш за ўсё, піцай «Нью-Ёрк» і тым, што прадае страву кавалачкамі. Таксама тут гатуюць і іншыя закускі: салаты і пасту, сярэдняя цана якіх 60 тысяч рублёў. Кошт выпечкі з начынкамі (страмболі, сцікі) — ад 15 тысяч да 45 тысяч рублёў.

Цана кавалачка залежыць ад гатунку піцы і пачынаецца ад 23 тысяч рублёў за кавалачак. Піца цалкам: дыяметрам у 30 см — ад 90 да 130 тысяч, 43 см — ад 170 да 230 тысяч рублёў.

Таксама с 8.03.2016 сетка Sbarro запускае дастаўку, якая будзе ажыццяўляцца з усіх рэстаранаў.

Трэцяе кафэ Baskin Robbins

Мінск, вул. Прытыцкага, 29, БЦ «Цівалі», забаўляльны цэнтр «ДЫНАЗАЎРіЯ». Адкрыццё 6 сакавіка.

Фота: Аляксандр Каленік, TUT.BY

Новае кафэ-марозіва Baskin Robbins — трэцяя ўстанова сеткі ў Мінску, першыя дзве — у ТРЦ ARENAcity і МОМО.

У меню кафэ на пляцоўцы «ДЫНАЗАЎРіЯ» будзе больш за 18 відаў марожанага, у тым ліку і без цукру, мноства малочных кактэйляў і дэсертаў.

Шарык марожанага ў Baskin Robbins каштуе ад 25 тысяч рублёў, вафельны ражок або кошык прадаюцца за 10 тысяч. Наведвальнікі кафэ таксама змогуць замовіць кактэйлі і торты з марожанага або зміксаваць свой унікальны дэсерт. Малочны кактэйль тут абыйдзецца ў 85 тысяч рублёў, цана за торт — ад 250 тысяч.

Веганскі фастфуд Monkey Food

Мінск, вул. Багдановіча, 128а. Адкрыццё 8 сакавіка

Фота са старонкі ўстановы УКантакце

Кафэ Monkey Food будзе працаваць штодзённа з 12.00 да 22.00. Фармат — фастфуд па даступных цэнах, які можна ўзяць навынас або з'есці на месцы. У фармаце дастаўкі ўстанова працуе са студзеня. Памяшканне кафэ невялікае — усяго 6 пасадачных месцаў.

У меню — фалафель, кебабы, пасты, супы, дэсерты і напоі. Цэны на фалафель стартуюць ад 30 тысяч рублёў, кебабы каштуюць ад 35 тысяч да 75 тысяч рублёў. Нядаўна з'явілася комплекснае абедзеннае меню (боксы) коштам ад 45 да 80 тысяч рублёў.

Характэрна, што дастаўка веганской ежы ажыццяўляецца выключна на роварах. На заказы ад 200 тысяч яна бясплатная, калі сума замовы ніжэйшая, паслуга кур'ера каштуе 40 тысяч рублёў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
злоты / Адказаць
06.03.2016 / 16:02
Чарка , скварка. Эй, народ, торопись...
0
жыхар краины для народа / Адказаць
06.03.2016 / 16:26
Ци хиба можна есци ту ... з танным маянэзам, а таксама кактэль за 85 тыс и шарык за 25 На каго гэта различана кали сярэдни аклад у большасци 3 ,4 млн у месяц пры камуналке амаль у мильен
0
mikola ramanau / Адказаць
06.03.2016 / 16:44
Velmi Dobra prydumali !
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру