Беларусь прапанавала Украіне правесці дадатковыя кансультацыі па ID-картках, пры гэтым бязвізавы рэжым паміж краінамі цалкам захоўваецца. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык.

«Рэжым паездак паміж Беларуссю і Украінай, які прадугледжаны пагадненнем 2009 года, захоўваецца ў поўным аб'ёме. Аднак з улікам таго, што гэтым пагадненнем такі дакумент, як ID-картка, не абмеркаваны, мы прапанавалі украінскім партнёрам правесці дадатковыя кансультацыі па гэтым пытанні», — паведаміў Дзмітрый Мірончык.

Гл. таксама: МЗС Украіны адрэагавала на заяву Дзяржпагранкамітэта Беларусі пра новыя біяметрычныя пашпарты ўкраінцаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?