6 сакавіка ва ўзросце 94 гадоў памерла Нэнсі Рэйган, удава 40-га прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана.

Нэнсі Рэйган у 1982 г. NY Times

Нэнсі Рэйган у 1982 г. NY Times

Прычына смерці пакуль не абвешчаная, але вядома, што ў апошнія гады яна некалькі разоў падала, атрымліваючы розныя траўмы. Так у 2012 годзе яна ўпала ў сваім доме ў Лос-Анджэлесе і зламала некалькі рэбраў.

«Маё жыццё па-сапраўднаму пачалося, калі я выйшла замуж, — казала Нэнсі Рэйган, якая правяла ў шлюбе 52 гады. — Дзякуй Богу, што мы знайшлі адзін аднаго. Я не ўяўляю жыццё без яго».

Нэнсі — дачка прадаўца аўтамабіляў і актрысы. Яна таксама стала актрысай. Упершыню з Рональдам Рэйганам яны сустрэліся ў 1951 годзе, а ў 1952-м - пажаніліся. Яна здымалася да 1956 года.

У прамежку з 1981-га па 1989 год Нэнсі Рэйган заўсёды ўваходзіла ў спіс жанчын, якімі захапляюцца больш за ўсё ў свеце па апытанні Gallup. Тройчы яна была ў гэтым спісе першай.

Рональд Рэйган быў прэзідэнтам ЗША з 1981-га па 1989 год. Ён памёр у 2004 годзе.

Рональд і Нэнсі Рэйган на святкаванні залатога вяселля ў 2002 г.

Рональд і Нэнсі Рэйган на святкаванні залатога вяселля ў 2002 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?