На чэмпіянаце свету па біятлоне ў Нарвегіі Надзея Скардзіна заняла 43-е месца ў гонцы пераследу (35.42,1) шэсць разоў прамазала пры стральбе (2+2+2+0).

Анастасія Дубарэзава з васьмю штрафнымі кругамі (1+3+3+1) была 52-й (36.49,6) сярод 59 удзельніц.

Лаура Дальмаер. Фота Міжнароднага саюза біятланістаў

Лаура Дальмаер. Фота Міжнароднага саюза біятланістаў

Узнагароды заваявалі немка Лаура Дальмаер (30.49,2; без промахаў), італьянка Даратэя Вірэр (48,3; 0+1+1+0) і францужанка Мары Дарэн-Абер (57,3; 0+0+2+1).

Медальны залік: Францыя (3, 1, 1), Нарвегія (1, 2, 2), Германія (1, 1, 1), Італія (0, 1, 0), Украіна (0, 0, 1).

7 і 8 сакавіка на чэмпіянаце свету дні адпачынку. 9-га адбудзецца жаночая індывідуальная гонка на 15 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?