Сямён Шапіра,
Здымак naviny.by

Новым міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання прызначаны Сямён Шапіра

Новым міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі прызначаны Сямён Шапіра. Як паведамляе прэс‑служба прэзідэнта, адпаведнае рашэнне 18 красавіка прыняў Аляксандр Лукашэнка.

Сямён Шапіра з 1999 па 2004 гады узначальваў галоўнае ўпраўленне, а затым дэпартамент эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. З 2004 года з’яўляўся генеральным дырэктарам ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі». Папярэдні міністр Леанід Русак займаў гэтую пасаду з 2004 года.

Цікава, што ў сярэдзіне 90-х Шапіра ўваходзіў у кіраўніцтва Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

МБ; БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0