7 сакавіка актывісты сабраліся каля пасольства Расіі ў Мінску на акцыю салідарнасці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, над якой адбываецца суд у расійскім горадзе Данецку Растоўскай вобласці. Пракуратура патрабуе для яе 23 гады зняволення. Надзея Саўчанка ад 3 сакавіка трымае сухую галадоўку.

Удзельнікі акцыі трымалі плакаты «Путлера ў Нюрнберг», «Расія — гэта вайна», «Героям слава». Актывістка Ніна Багінская прыйшла да амбасады з бел-чырвона-белым сцягам.

«Мы заўсёды падтрымлівалі Украіну. Сітуацыя вакол Саўчанкі павінна ўсіх хваляваць. Пуцін паводзіць сябе, парушаючы ўсе законы. Саўчанка — гераіня Украіны. Наш прыход сюды — гэта падтрымка Надзеі Саўчанкі і Украіны», — мяркуе Вячаслаў Сіўчык.

Максім Вінярскі заклікаў усіх неабыякавых прыйсці 9 сакавіка да сценаў пасольства Расіі, калі будзе абвешчаны прысуд Саўчанцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?