Узамен Анкара просіць хутчэйшае далучэнне да Еўрасаюза, фінансавую дапамогу і ўвядзнне бязвізавага рэжыму. Краіны ЕС гатовы пайсці на такі крок. Прыняцце канкрэтнага рашэння адклалі для ўдакладнення дэталяў пагаднення.

Як перадае агенцтва Ройтэрз, сустрэча кіраўнікоў 28 краін Еўрасаюза і Турцыі ў Брусэлі дала пазітыўны вынік. Турцыя выступіла са смелымі прапановамі.

Кіраўнікі Еўрасаюза прывіталі прапанову Турцыі прымаць назад усіх мігрантаў, якія трапляюць у ЕС праз яе тэрыторыю, у тым ліку тэрытарыяльныя воды.

Як мяркуецца, канчаткова пакетнае пагадненне з Турцыяй будзе дасягнута 17—18 сакавіка.

За 2015 год у Еўрасаюз прыбыло 1,2 мільёна ўцекачоў. Большасць з іх трапіла з Турцыі на астравы Грэцыі, пасля — на мацярык, і далей праз Балканы ў Германію. Сама колькасць у пераліку на душу насельніцтва супастаўная з тым, колькі ўкраінскіх уцекачоў прыняла Беларусь за 2014-ы, але гэта калі пералічваць на ўвесь Еўрасаюз. Аднак у ЕС усе ўцекачы канцэнтраваліся ў Нямеччыне і пары іншых багатых краін Еўропы, гэта стварала праблемы з іх адаптацыяй і інтэграцыяй.

Турцыя просіць увесці з ёй бязвізавы рэжым да канца 2016 года. Еўрасаюз выстаўляе для гэтага дзве ўмовы — увядзенне біяметрычных пашпартоў, якія цяжка падрабляць, і адмена бязвізавага рэжыму між Турцыяй і некаторымі іншымі мусульманскімі краінамі, з якімі ў Турцыі цяпер дзейнічае бязвізавы ўезд. 

Што да перамоваў пра ўступленне Турцыі ў ЕС, то іх тармозіць перадусім далікатнае пытанне падзеленага Кіпра.

Тым не менш, старшыня Еўрапейскай Рады Дональд Туск дазволіў сабе сказаць на супольнай з турэцкім прэм'ерам Давутаглу прэс-канферэнцыі па выніках саміта: «Часу бязладнай міграцыі ў Еўропу прыйшоў канец».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?