Цягам мінулага тыдня прарасійская прапаганда засяродзіла сваю ўвагу ў асноўным на «адказнасці Еўропы» за міграцыйны крызіс і за тое, што Украіна больш «не цікавая Захаду».

Рупар Крамля Дзмітрый Кісялёў

Рупар Крамля Дзмітрый Кісялёў

Пра гэта гаворыцца ў чарговым выпуску агляду DisinfoReview, падрыхтаваным ў офісе вярхоўнага прадстаўніка ЕС па пытаннях замежных спраў і палітыкі бяспекі Федэрыкі Магерыні, у якім абвяргаюцца міфы расійскай прапаганды.

На працягу апошніх дзён лідараў ЕС абвінавачвалі за ўсё, што адбываецца няправільна ў пытаннях бежанцаў, у тым ліку за тапельцаў у Міжземным моры.

Пракрамлёўскія аглядальнікі адзначалі, што «Германія і ЕС цынічна знішчаюць Грэцыю», адправіўшы туды бежанцаў з Блізкага Ўсходу, што ЕС хутка абрынецца пад грузам праблем, звязаных з бежанцамі, і што галоўнай прычынай абвалу будзе Ангела Меркель. Нягледзячы на відавочнасць таго, што Расія бамбіць мірных жыхароў у Сірыі, калега Кісялёва, Уладзімір Салаўёў, таксама сцвярджаў, што ЗША і ЕС абсалютна не хвалююцца пра тое, колькі арабаў было забіта.

Таксама ў аглядальнікі DisinfoReview адзначаюць, што пракрамлёўскія СМІ пераарыентаваліся на Украіну. Асноўная маса паведамленняў ад прапагандыстаў РФ тычылася таго, што ЗША і ЕС ужо «стаміліся ад Украіны».

Акрамя таго, расійскія прапагандысты не забывалі нагнятаць тэму пагрозы глабальнай ядзернай вайны. Так, Ігар Каротчанка, галоўны рэдактар часопіса «Нацыянальная абарона» ласкава нагадаў, што «амерыканцы павінны зразумець, што любая наземная аперацыя ў Сірыі прывядзе да глабальнай ядзернай вайны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?