У аўторак, 8 сакавіка, вызначыліся першыя чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Мадрыдскі «Рэал» перамог на сваім полі «Рому» з лікам 2:0 (Крыштыяну Раналду, 64, Хамес Радрыгес, 68). У першым матчы ў Рыме «Рэал» таксама выйграў з лікам 2:0.
Нямецкі «Вольфсбург» выйграў у бельгійскага «Гента» — 1:0 (Шурле, 74). Першы матч — 3:2.
Сёння згуляюць «Зеніт» — «Бенфіка», «Чэлсі» — ПСЖ.