У лютым «Эвергранд» купіў калумбійскага форварда Джэксана Марцінеса за 42 млн еўра
Кітайскі футбольны клуб «Гуанчжоў Эвергранд» стаў самым дарагім клубам у свеце, абышоўшы па кошце мадрыдскі «Рэал» і «Манчэстар Юнайтэд», паведамляе кітайскае агенцтва Сіньхуа.
Пасля размяшчэння акцыі на кітайскай біржы NEEQ клуб быў ацэнены ў 3,35 млрд даляраў. Рынкавы кошт «Рэала» складае 3,26 млрд даляраў, а «Манчэстара» - 2,35 млрд даляраў.
Аднак даходы клубаў несупастаўныя. За апошнія тры гады кітайскі клуб зарабіў прыкладна 61 млн даляраў, тады як даход «МЮ» склаў каля 400 млн даляраў.
Футбольны клуб «Гуанчжоў Эвергранд» быў заснаваны ў 1954 годзе. Яго галоўным трэнерам з'яўляецца бразілец Луіс Фэліпэ Скалары.
Клуб вядомы сваімі гучнымі набыткамі. У прыватнасці, зімой за 42 млн еўра быў набыты калумбійскі форвард Джэксан Марцінес.
За «Гуанчжоў Эвергранд» таксама выступаюць такія вядомыя гульцы, як бразільцы Паўліна і Рыкарда Гуларт.