9 сакавіка ў дзень суда над Надзеяй Саўчанка па ўсёй Украіне праводзяць масавыя акцыі ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы, паведамляе «Украінская праўда».
Фота zaxid.net
Так, у Львове 200 чалавек прайшліся маршам ад помніка Шаўчэнкі ў цэнтры горада ў генеральнае консульства Расійскай Федэрацыі з плакатамі і воклічамі «Свабоду Надзеі Саўчанка».
Падчас мітынгу актывісты закідалі консульства яйкамі. Таксама на яго тэрыторыю кінулі дымавую шашку.
Мітынгоўцы сарвалі сцяг Расіі і спрабавалі павесіць ўкраінскі сцяг, аднак не паспелі. Народны дэпутат Уладзімір Парасюк, які браў удзел у мітынгу, заявіў, што сцяг сарваў менавіта ён.
Фота з фэйсбука Эльдара Сарахмана
У Кіеве пад пасольствам РФ таксама сабралася некалькі соцень чалавек. Мітынгоўцы трымалі плакаты з выявай Саўчанка і надпісамі FreeSavchenko. У нейкі момант у будынак паляцелі яйкі, каменне і флаконы з ёдам.
Фота twitter.com/Levko_Stek