Паводле дадзеных Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, прарасейскія баевікі зноў атрымалі ваенную тэхніку і ўзбраенне з Расіі.

Пра гэта паведамляе BSBlog са спасылкай на прэс-службу Галоўнага разведвальнага ўпраўлення МАУ. «Працягваецца перакідка з тэрыторыі Расіі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, боепрыпасаў і гаруча-змазачных матэрыялаў для патрэб 1 і 2 АК», — гаворыцца ў паведамленні.

Так, паводле дадзеных ведамства, зафіксавана прыбыццё ў Харцызск трох танкаў Т-72, пяці БМП, дзвюх 152-мм самаходных артылерыйскіх устаноўвак, шасці 122-мм гаўбіц Д-30. Акрамя гэтага, тэрарыстам даставілі 120 тон гаруча-змазачных матэрыялаў і два вагоны з абмундзіраваннем. У Ілавайск акупанты прывезлі дзве самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, два танкі, 23-мм зенітную ўстаноўку на базе МТ-ЛБ, 160 тон дызельнага паліва і тры вагоны з боепрыпасамі.

Паводле дадзеных выведкі, 4 сакавіка ў Расійскую Федэрацыю вывезлі целы 15 загінулых ваеннаслужачых ВС РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0