09.03.2016 / 22:19

Мітрапаліт Павел не выключае магчымасці візіту Папы ў Беларусь 24

Нельга выключаць магчымасці візіту Папы Францішка ў Беларусь, заявіў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 24».

«Калі гэтае пытанне будзе ўзгодненае (з Патрыярхам Кірылам), то нельга гэтага выключаць. Зусім нядаўна яшчэ казалі, што ніколі не адбудзецца сустрэчы Папы і Патрыярха. А вось адбылася», — сказаў мітрапаліт. Іерарх растлумачыў, што ўзгадненне з прадстаяцелем РПЦ неабходна, бо Беларуская праваслаўная царква ўваходзіць у склад РПЦ.

Мітрапаліт Павел дадаў, што, калі ў Беларусі адбудзецца сустрэча Папы Рымскага і Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі, то яна павінна паслужыць згуртаванню, а не падзелу людзей.

У сваю чаргу Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што для візіту Папы неабходна афіцыйнае запрашэнне дзяржавы і згода царквы большасці, гэта значыць праваслаўнай.

«Я малюся і спадзяюся, што Папа калісьці прыедзе ў Беларусь», - заявіў Тадэвуш Кандрусевіч. Ён лічыць, што ў будучыні могуць адбыцца і іншыя сустрэчы Папы Францішка і Патрыярха Кірыла.

Абодва беларускія іерархі — мітрапаліт Павел і мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч — сустрэліся ў тэлестудыі і разам выступілі ў эфіры.

0
Русафоб, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-Туркабандэравец / Адказаць
09.03.2016 / 22:22
Тобiш падтрымальнiк пiнГдвiнау дау дазвол ад таа рпц
0
ales' / Адказаць
09.03.2016 / 22:26
мы вернікі трывала чакаем візіту Папы у Беларусь ! але не зразумела чаму праваслаўные -атыісты мусяць вырашаць адбудзеца візіт ці не ?
0
алекс / Адказаць
09.03.2016 / 22:32
К нам скорее миллион пингвинов приедет на пмж чем папа римский.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру