Прэм'ера новага беларускага анімацыйнага фільма «Марк Шагал. Пачатак» адбудзецца 10 сакавіка ў Мінску, паведамілі на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

Марк Шагал «Над горадам»

Марк Шагал «Над горадам»

У аснове фільма ляжаць успаміны Марка Шагала пра сваё дзяцінства, пра горад Віцебск, у якім ён правёў многія гады, пра бацькоў, якіх вельмі любіў. У фільме адлюстраваныя галоўныя падзеі, якія адбываліся з Маркам Шагалам, яго сям'ёй да ад'езду ў Санкт-Пецярбург, раскрытыя вытокі творчай, паэтычнай натуры мастака, пачуццёвы погляд яго душы, які адбіўся яркімі, дзіцячымі фарбамі на яго палотнах.

Рэжысёр-пастаноўшчык мультфільма — Алена Пяткевіч, вядомы беларускі рэжысёр-аніматар. Сцэнар напісаў Зміцер Якутовіч. Мастаком-пастаноўшчыкам стала Ала Мацюшэўская. Над фільмам працавалі мастакі Інга Карашкевіч, Таццяна Удавічэнка.

Трынаццаціхвілінны мультфільм будзе паказаны на адкрыцці выставы «…А ўсмешка засталася» ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Выстава падрыхтаваная па матывах мультфільма пра Марка Шагала. Наведвальнікі выставы стануць першымі гледачамі гэтага новага беларускага мультфільма.

На выставе прадстаўленыя эскізы мастака-пастаноўшчыка Алы Мацюшэўскі, якія сталі асновай фонавым і вобразаў герояў мультфільма. Эскізы выкананыя на адмысловай плёнцы тэмпернымі фарбамі. Затым выявы сканаваліся, разразаліся, кампанаваліся і анімаваліся. Так ствараўся свет, у якім ажылі героі гэтага фільма.

Арганічна дапаўняе экспазіцыю серыя мастацкіх работ, натхнёных Шагалам і Віцебскам. Аўтарам вельмі хацелася, каб выстава падарыла усім гледачам сюды адчуванне святла, цяпла і радасці.

Выстава «…А ўсмешка засталася» будзе працаваць з 10 сакавіка на працягу месяца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?