«Вырашыў звярнуцца да вас, бо болей ніхто не можа дапамагчы з гэтай праблемай, — даслаў ліст у рэдакцыю Сяргей К. — Жыву я ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. У нас тут шмат архітэктурных славутасцяў, маляўнічых азёраў і г.д. Увогуле, ёсць чым ганарыцца! Але, на жаль, у гэтыя месцы вельмі складана дабрацца, бо стан дарог тут ніякі. Такое пачуццё, што пра нас проста забыліся! Хоць мы спраўна праходзім тэхагляд і плацім дарожны падатак».

«На відэа я зняў ўчастак дарогі, якая знаходзіцца недзе ў кіламетры ад Глыбокага. Там не тое, што на машыне праехаць немагчыма, — пешшу не прайсці! А ўвечары яшчэ і не гараць ліхтары, вы ўяўляеце як людзям дайсці да хаты!?»

На відэа відаць, што ўся дарога, па якой едзе машына, у выбаінах з вадой. Аператар кажа, што праз хістанне машыны яму цяжка ўтрымаць у руках тэлефон. 

Таксама мужчына падкрэслівае, што ноччу ўздоўж дарогі не гараць ліхтары, таму праехаць у цёмны час яшчэ цяжэй. 

«Такая сітуацыя не толькі ў гэтай вёсцы (Старыя Шунеўцы), а ва ўсіх вакольных вёсках. Па некаторых дарогах толькі на трактарах ездзіць, а недзе і не пад’едзеш да хаты, бо ямы глыбей за паўметра і ўвесь час залітыя вадой. Але што казаць пра дарогі на вёсках, калі ў горадзе на некаторых вуліцах практычна такая сітуацыя. Звяртаюся да вас ад жыхароў горада і раёна, агучце, калі ласка, нашу праблему, можа пасля гэтага ўлады ўспомняць пра народ», — падсумоўвае Сяргей К.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?