Тавар, набыты ў інтэрнэт-краме, можна будзе вяртаць на працягу сямі дзён. Такія змены збіраюцца ўнесці ў закон «Аб абароне правоў спажыўцоў».
— Сёння вядзецца праца Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў сумесна з Мінгандлю і іншымі зацікаўленымі па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у закон «Аб абароне правоў спажыўцоў», - распавяла начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Мінгандлю Ірына Барышнікава.
Паводле яе слоў, спецыялісты хочуць ўвесці паняцце «перыяду ахалоджвання» тавараў, набытых у інтэрнэце, па пошце і г.д.
— Мяркуецца, што на працягу 7 дзён можна будзе вярнуць любы якасны тавар, — адзначыла Ірына Барышнікава.
Калі змены ў закон будуць прынятыя, вярнуць можна будзе нават якасныя складанатэхнічныя тавары (цяпер гэта немагчыма).