Еўрасаюз працягнуў на шэсць месяцаў санкцыі ў дачыненні да 146 чалавек і 37 кампаній з Расіі і Украіны, якія, на думку Бруселя, нясуць адказнасць за канфлікт на Украіне.

Замарожванне банкаўскіх актываў і забарона на паездкі для асоб з санкцыйнага спісу будзе дзейнічаць да верасня.

У заяве Рады ЕС гаворыцца, што санкцыі былі падоўжаныя з-за таго, што тэрытарыяльная цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны застаюцца пад пагрозай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?