У суботу ў горадзе Вінсфэлд у амэрыканскім штаце Канзас пачаў працу цэнтар беларускіх дасьледаваньняў.

Цэнтар адкрыўся пры Паўднёва‑Заходнім каледжы . У суботу адбылася яго прэзэнтацыя пры ўдзеле старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, экс‑старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча. У гонар гэтай падзеі над каледжам былі ўзьнятыя сьцягі краінаў Эўразьвязу, ЗША, Канады, а таксама бел‑чырвона‑белы сьцяг.

Адзін з ініцыятараў стварэньня цэнтру, першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэйвід Суорц, назваў дзьве яго асноўныя мэты. Па‑першае, дапамогу амэрыканскім дасьледчыкам у вывучэньні як гісторыі, гэтак і сучаснага становішча ў Беларусі. У той час як даўно працуюць цэнтры па вывучэньні сытуацыі ва Ўкраіне, Расеі і Польшчы, Беларусь шмат у чым застаецца terra incognita для амэрыканскіх дасьледчыкаў. Другая, ня менш важная, мэта — гэта дапамога беларускім навукоўцам, іх стажыроўкі ў ЗША, у тым ліку і выкладчыцкая праца на пэўны тэрмін. На думку Дэйвіда Суорца, гэта паспрыяе бліжэйшаму знаёмству беларусаў з амэрыканскай сыстэмай вышэйшай адукацыі.

У плянах цэнтру і выдавецкая дзейнасьць. Падчас адкрыцьця цэнтру адбылася прэзэнтацыя кнігі канадзкай дасьледчыцы, прафэсара Ўнівэрсытэту Ватэрло Зінаіды Гімпелевіч «Беларуска‑яўрэйскія пісьменьнікі ХХ стагодзьдзя».

Пры цэнтры створаныя бібліятэка і архіў

Паводле: Сяргей Навумчык, Радыё Свабода

Глядзі яшчэ:
Center for Belarusian Studies at Southwestern College, Winfield, Kansas USA

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0